Затрыманы былы карэспандэнт «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі
Экс-карэспандэнт Tribuna.com Маслоўскі затрыманы, яго статус пакуль невядомы, паведамляе ТГ-канал «Tribuna.com Беларусь».

Дзмітрый Маслоўскі / tribuna.com
Сёння раніцай у кватэры экс-карэспандэнта Tribuna.com Андрэя Маслоўскага быў праведзены ператрус. Пасля гэтага з Маслоўскім правялі гутарку ў будынку ГУБАЗіКа. Увечары стала вядома, што журналіст затрыманы. Яго статус пакуль невядомы.
Маслоўскі працаваў у Tribuna.com з 2010 года, а ў ліпені 2021 года звольніўся па пагадненні бакоў.