Здымаць кіно можна будзе толькі з дазволу Мінкульта?

Адпаведны дакумент — праект указа прэзідэнта выклаў у сацсетках беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык.



kadr4.jpg

Сцэнарыст Андрэй Курэйчык выклаў у сябе ў фэйсбуку праект дакумента, паводле якога кіно ў Беларусі можна будзе здымаць толькі з дазволу чыноўнікаў Міністэрства культуры.
"Вытворчасць фільмаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, названых у падпункце 1.2 гэтага пункта, ажыццяўляецца пры наяўнасці пасведчання на права вытворчасці фільма на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей — пасведчанне), якi выдаецца Мiнiстэрствам культуры або ўпаўнаважанай ім арганізацыяй (арганізацыямі) у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па форме, вызначанай Міністэрствам культуры", — гаворыцца ў дакуменце.
Выключэнне — карціны,якія здымаюцца за кошт бюджетных сродкаў. На думку Андрэя Курэйчыка, гэта прывядзе да знікнення незалежнага кіно ў Беларусі. Такое меркаванне сцэнарыст выказаў у размове з Еўрарадыё.
Андрэй Курэйчык: "Гэты ўказ прапануюць для ацэнкі экспертам. Прапануецца, каб са студзеня ён запрацаваў. Мяркую, незалежнае кіно стала нейкім раздражняльнікам для нашых чыноўнікаў".
У Міністэрстве культуры не пацвердзілі, што такое рашэнне рыхтуецца. Толькі адзначылі, што "нейкі нарматыўны акт прымаецца праз абмеркаванне".
Паводле Еўрарадыё