«Здзейснілі шэраг актаў тэрарызму». Справу Пракоп'ева і яшчэ 17 чалавек перадалі ў пракуратуру
КДБ перадаў у Генпракуратуру справу, па якой праходзяць 18 чалавек. Сцвярджаецца, што яны «спланавалі і здзейснілі ў Беларусі шэраг актаў тэрарызму».
Сярод абвінавачаных ёсць Вадзім Пракоп'еў. Яго дэпутат Алег Гайдукевіч назваў адным з «замоўцаў» падпалу свайго дому, адзначае «Еўр*радыё».
У спісе абвінавачаных — Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч. Адзначаецца, што траіх чалавек — Пракоп'ева, Хаміцэвіча і Чамякіна — збіраюцца судзіць завочна. Раней Гайдукевіч менавіта іх назваў »замоўцамі».
У чэрвені 2021 года Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Праўда, пацярпела толькі котка Гайдукевіча, у якой быў абпалены нос. У верасні таго ж года КДБ паведаміў, што затрымаў нападнікаў.