«Цяжкі лёс чакае Караткевіч, Канапацкую, Чэрэчня. Бо вайна не дапускае паўтаноў»

Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграм-канале прадказвае незайздроснае жыццё тым так званым «не класічным апазіцыянерам», хто яшчэ не сядзіць ці не за мяжой. А таксама параўноўвае ролю МУС і КДБ сёння.

Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч. Фота Паўла Хадзінскага

Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч. Фота Паўла Хадзінскага

«Арышт Андрэя Дзмітрыева збольшага сведчыць пра глыбокую трансфармацыю сістэмы і правалаў палітычнай гульні.
Перш за ўсе, як мне падаецца, разгром папутчыкаў, іх арышты сведчыць пра тое, што КДБ амаль цалкам страціла сваю пазіцыю манапаліста ў рэалізацыі скрытага палітычнага кантролю над апазіцыяй. Што было ключавым прыярытэтам для сістэмы да 2020 года. Выбары, партыі, актыўнасць, дыялог — што называецца «кіраваная дэмакратыя».
Зараз сітуацыя выглядае так, што ключавыя функцыі палітычнага бульдозера перайшлі да МУС — ГУБАЗіК.Гэта павялічвае ўплывы МУС у сістэме і аслабляе КДБ, традыцыйнага ворага і саперніка. Таму МУС-ГУБАЗіК знішчае і зачышчае аператыўныя актывы КДБ, аслабляе гэтую структуру, фактычна цалкам заняўшы сферу яго дзейнасці. Калі раней структуры МУС былі на падхопе ў КДБ, то зараз мы назіраем адваротны працэс.

Таццяна Караткевіч. Фота Паўла Хадзінскага

Таццяна Караткевіч. Фота Паўла Хадзінскага

Можа, таму Лукашэнка прызначыў сябе «кіраўніком» КДБ, каб ніхто не перашкаджаць далейшаму аслабленню і рэструктурызацыі Камітэта і ўзмацненню ГУБАЗа.
Як бачым, ГУБАЗ пераключыў на сябе цалкам контрвывядоўчую дзейнасць і дзяржбяспеку. (Бо па ідэі Дзмітрыеў павінен быць у Амерыканцы, а не на Акрэсціна).
З чым можа быць звязана такая трансфармацыя? Відавочна, што Лукашэнка стаў больш давяраць структурам МУС, кіраўніцтва якога праявіла ўласную персанальную адданасць і яе функцыянеры сталі галоўнай сілай знішчэння беларусаў, забойстваў і катаванняў, што працягваецца і зараз.
Магчыма, Лукашэнка абвінавачвае КДБ у тым, што іх пасіўнасць (унутраная здрада), прывяла да крызісу 2020 году, бо яны праглядзілі патэнцыял і рэальную пагрозу Бабарыкі і Ціханоўскай і ўсе тое, што адбылося пазней.
Лукашэнка і яго бліжэйшае атачэнне разумеюць, што рэжым больш не патрабуе гульняў і кіраванай дэмакратыі. Ідзе вайна за выжыванне, і неабходна кансалідацыя ўсіх рэсурсаў, усё павінна быць зачышчана».