Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1147,5 рублі
Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1147,5 рублі (на 45 базавых велічынь).
![Зміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Павел Севярынец у судзе / Еўрарадыё Зміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Павел Севярынец у судзе / Еўрарадыё](/img/v1/images/img_4121_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Павел Севярынец у судзе / Еўрарадыё
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў апазіцыйнага палітыка вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах — за заклік ісці ў Курапаты, з якім ён выступіў 24 сакавіка на мітынгу ў Кіеўскім скверы. Там жа яго і затрымалі людзі ў цывільным, на вачах у дзяцей і цяжарнай жонкі. Ад таго часу Дашкевіч знаходзіўся за кратамі.
Сам Дашкевіч заявіў, што нікога не заклікаў на масавае мерапрыемства, а гаварыў пра ўдзел у курапацкай варце. На яго думку, міліцыя пакрыўдзілася на іншыя яго словы.
Суд праходзіў па-беларуску.
Паводле euroradio.fm