Брэстаўчаніна аштрафавалі за кветкі, ускладзеныя на месцы расстрэлаў вязняў гета

Ленінскі суд Брэста прызнаў грамадскага актывіста Віталя Казака вінаватым у хуліганстве. Нагодай стала тое, што мужчына ўскладаў кветкі ды ставіл лампадкі каля будоўлі, якая вялася на месцы пахавання вязняў гета.

kvietki_2603.jpg

Суддзя Аляксандр Семянчук аштрафаваў Казака на 255 рублёў (10 базавых велічыняў), перадае Радыё "Свабода".
Заяву на актывіста напісала работніца камунальнай арганізацыі, якая прыбірала ўскладзеныя Казаком кветкі. З нагоды кветак у яе з актывістам адбылася спрэчка.
Казак не лічыць сябе вінаватым у хуліганстве і будзе абскарджваць прысуд. Раней брастаўчаніна ўжо штрафавалі за ўскладанне вянкоў да будоўлі, а таксама яму давялося адбыць тры дні у ізалятары часовага ўтрымання.
Парэшткі вязняў брэсцкага гета былі знойдзеныя пры будаўніцтве квартала элітнага жытла. Пасля гэтага будаўніцтва было прыпыненае. Агулам былі знойдзеныя парэшткі каля 1000 чалавек. Пазней было вырашана на месцы пахавання зрабіць зялёную зону. 
Паводле euroradio.fm