Знік заснавальнік сайта 1863x.com
Заснавальнік сайта 1863x.com, які часам публікуе даволі рэзкія выказванні ў адрас цяперашніх беларускіх уладаў, а таксама наконт расійскай інтэрвенцыі ва Украіну, ужо другі тыдзень не з’яўляецца ў сеціве.
Персанаж, вядомы карыстальнікам як Jhon Silver, не выходзіць на сувязь з 4 мая. Гэтым жа днём датуецца ягоная апошняя публікацыя ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Справа ў тым, што сайт 1863.com вядзецца ягоным заснавальнікам на ўмовах поўнай ананімнасці – ніхто не ведае ні ягонага сапраўднага імя, ні прозвішча, ні выгляду. Таму Інтэрнэт
з’яўляецца адзіным сродкам сувязі з ім, па якім ён трымаў камунікацыю з іншымі людзьмі. Як паведамляюць крыніцы, блізкія да чалавека, вядомага як Jhon Silver, з 4 мая ён таксама не адказвае
на асабістыя паведамленні ні ў адной з сацыяльных сетак. У той жа час карыстальнікі Інтэрнэту выказваюць меркаванне, што ён мог быць затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў 8 мая, напярэдадні
парада ў Мінску, і атрымаў 10 сутак арышту.
Калі Вам нешта вядома пра знаходжанне заснавальніка сайта 1863x.com, ці вы маеце сувязь з ім, просім Вас паведаміць пра гэта ў каментарах да артыкула.
nn.by