Зварот ТБМ з нагоды перапісу насельніцтва
Таварыства беларускай мовы выступіла з зваротам з нагоды чарговага Перапісу насельніцтва краіны, які адбудзецца ў 2019 годзе.

Фота: cooperativataxitorino.it
"Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанне пра родную мову", — адзначаецца ў звароце.
ТБМ прапануе незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі па-беларуску, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская.
"Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў звароце.