«7 камянёў» Аляксея Шэіна выйдзе на чэшскай мове

Дэбютная кніга Аляксей Шэіна сталася першым беларускамоўным фэнтэзі. У мінулым годзе выданне было трэцім па колькасці продажаў у сталічнай «Акадэмкнізе», услед за кнігамі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

maxresdefault_9.jpg


— Пераклад мусіць выйсці ўжо вясной 2017-га года, — гаворыць пісьменнік Аляксей Шэін. — Магу сказаць, што выдавец сапраўды вельмі зацікавіўся гэтым тэкстам. І яны прасілі нашага мастака, які працаваў з “7 камянямі” на беларускай мове, перарабіць вокладку, перамаляваць для чэшскага выдання, таму што там было даволі складана перамаляваць літары, якія адмыслова былі прыдуманыя для беларускага выдання.

Над перакладам працавала перакладчыца Святлана Вранава. 


shein150418_2_a2s6s.jpg


— Таксама зараз ідзе гаворка аб перакладах на польскую і рускую мовы, — дадаў Аляксей Шэін.


Выдаўцы неўзабаве прадставяць адмысловы сайт кнігі і пераклада, а таксама перапрацаваны на чэшскую мову буктрэйлер, які стаўся лаўрэатам “SmartFilms”.


Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя