Хутка — прэзентацыя кніжнай серыі “Мая беларуская кніга”
7 ліпеня ў краме “OZ Книги” на вуліцы Русіянава 4 адбудзецца прэзентацыя серыі «Мая беларуская кніга» ад выдавецтва “Папуры”.
Паводле выдавецтва, серыя ахоплівае найлепшую частку беларускай літаратуры. І яе мэта — захаванне беларускай літаратурнай спадчыны.
У серыю ўваходзіць 26 кніг, сярод якіх такія белаурскія класікі, як: Міхась Стральцоў, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Янка Купала, Якуб Колас і іншыя.
Над серыяй працавалі Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Уладзімір Сіўчыкаў і Міхась Тычына.
Кожная кніга на дадзены момант каштуе 54900 рублёў, з улікам зніжкі ў краме OZ.by. Без зніжкі, кнігі будуць каштаваць 61000 рублёў.
Пачатак прэзентацыі ў 18.00. Уваход вольны.
Даведка:
Выдавецтва «Папуры» заснавана ў 1992 годзе. Сваім асноўным напрамкам абрала навукова-папулярныя і нон-фікшн жанры. Большасць кніг — пераклады з ангельскай
мовы.