Помнік Якубу Коласу і яго аўтары
Скончаная праца над помнікам Якубу Коласу, які плануецца сёлета ўсталяваць на малой радзіме Народнага пісьменніка ў Стоўбцах. Сёлета адзначаюцца 140-я ўгодкі з дня нараджэння пісьменніка і паэта.
Скульптары, якія займаліся помнікам: Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Якуб Колас атрымаўся ў іх сапраўдным класікам: сядзіць на лаве і трымае ў руках аркушы. Навокал — цытаты з яго твораў.
Пісьменнік, безумоўна, пазнавальны.
«Але, здаецца, і не вельмі цікавы — традыцыйная савецкая школа бронзавых класікаў...», — адзначаюць аўтары «Суполкі беларускіх пісьменнікаў».
Паводле
euroradio.fm.