Фестываль памяці Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" распачынаецца ўжо сёння
Штогадовы паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, у тым ліку Расіі, Украіны, пройдзе 12–14 лютага ў Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57).
Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» быў запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам. Партнёрамі фестывалю ў розныя гады былі і застаюцца Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, амбасады Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі і Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Польскі інстытут у Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Славацкі літаратурны фонд, Літаратурны музей імя Петруся Броўкі і кампанія «Prestigio».
У фестывалях бралі ўдзел сотні паэтаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Нарвегіі, Славакіі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі.
У праграме фестывалю апроч паэтычных чытанняў традыцыйна адбываюцца паэтычны слэм, прэзентацыі новых выданняў, дыскусіі, музычныя выступы і ўзнагароджванне пераможцаў літаратурных конкурсаў.
У насычанай праграме сёлетняга V Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»:
12 лютага:
• шматмоўна-вершаванае адкрыццё з удзелам Ёнатана Барга (Ізраіль), Карліса Вердзіньша і Сямёна Ханіна (Латвія), Дайвы Чапаўскайтэ (Літва), Хінемааны Бэйкер (Новая Зеландыя), Алы Мікалаенка і Алены Сцепаненка (Украіна), Раісы Баравіковай, Вольгі Гапеевай, Адама Глобуса, Галіны Дубянецкай і Барыса Пятровіча (Беларусь) (мадэратар Андрэй Хадановіч);
• прэзентацыя кнігі «Выбраных твораў» Міхася Стральцова («Беларускі кнігазбор», укладальнік Міхась Скобла);
• «Забойны аддзел»: выступленні Богдана Задуры (Польшча), Аляксандра Ірванца (Украіна), Уладзімера Арлова і Андрэя Хадановіча (Беларусь);
13 лютага:
• круглы стол «Сучасная літаратура: актуальнасць класікі» з удзелам Богдана Задуры (Польшча), Любы Якімчук (Украіна), Валянціна Акудовіча, Ігара Бабкова, Сяргея Дубаўца, Андрэя Хадановіча (Беларусь) (мадэратарка Ірына Дубянецкая);
• «Пяць сталіцаў паэзіі»: выступленні Яўгена Бясчаснага і Уладзіміра Глазава (Брэст), Алеся Замкоўскага (Віцебск), Крысціны Бандурынай, Ларысы Раманавай і Насты Шакуновай (Гомель), Анатоля Брусевіча і Святланы Куль (Гародня), Дзмітрыя Дзмітрыева (Магілёў) (мадэратар Андрэй Хадановіч);
• «Палеміка з аптымізмам. Сучасная славацкая паэзія»: прэзентацыя зборніка вершаў з удзелам Петэра Мілчака і Іван Штрпка (Славакія), а таксама перакладчыкаў Паўла Рааго і Святланы Рогач (мадэратарка Святлана Богуш);
• прэзентацыя выдавецкіх серый Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» і Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»: кнігі Валянціны Аксак, Леаніда Галубовіча, Леаніда Дранько-Майсюка, Людмілы Рублеўскай, Наталлі Русецкай і Сяргея Украінкі (мадэратар Алесь Пашкевіч);
• «Мірнае мора»: музыка Юры Несцярэнкі (гітара, вакал), Ірыны Снапковай (вакал), Віктара Зайцава (басіст), Яўгена Зверава (барабаны);
• паэзія народаў «ПрайдзіСвету»: бенефіс перакладчыкаў — Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Ганна Комар, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута;
• «Вялікае Княства Паэзіі»: міжнародны паэтычна-музычны джэм — Алег Мінкін (Вільня), Сямён Ханін (Латвія), Мар’юс Бурокас і Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец і Ала Мікалаенка (Украіна), Сесілія Хансан (Швецыя), Алеся Башарымава, Сабіна Брыло, Ігар Кулікоў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас (Беларусь);
14 лютага:
• «Ранішнік у Броўкі» — вершы для дзяцей: свае творы чытаюць Раіса Баравікова, Вера Бурлак і Кастусь, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч (мадэратар Анатоль Івашчанка);
• адкрытая лекцыя Ціхана Чарнякевіча «Чарнавікі Стральцова»;
• «Розныя рэчы»: прэзентацыя дэбютных кніг серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку»: Мікіта Найдзёнаў, Таня Светашова, а таксама кніг Георгія Барташа, Алеся Плоткі, Анхелы Эспіносы (мадэратарка Віка Трэнас);
• літаратурны клуб GRAPHO/партал textura.by: Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Андрэй Фаміцкі (мадэратарка Наста Кудасава);
• «Турбацыя мас»: Мар’юс Бурокас (Літва), Сяргей Бірукоў (Расія/Германія), Аляксандр Ірванец і Сяргей Прылуцкі (Украіна), Сэсілія Хансан (Швецыя), Дар’я Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Віктар Лупасін, Тацяна Нядбай, Таня Скарынкіна (Беларусь) (мадэратар Андрэй Хадановіч);
• «Музыка ў паветры»: Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас), Антон Рудак (вершы).
• СЛЭМ. Зборная Беларусі — зборная Свету.
Пераможцы і ўдзельнікі паэтычнага батлу «Рухавік».
Творы некаторых замежных удзельнікаў фестывалю змешчаны ў гэтым выпуску «Літаратурнай Беларусі».
Афіцыйны сайт фестывалю: stralcou-fest.by.