У Мінску адкрываецца Міжнародная кніжная выстава
У Мінску 10 лютага адчыняецца ХХІІІ Міжнародная кніжная выстава, якая будзе праходзіць у выставачным цэнтры “Белэкспа” (праспект Пераможцаў, 14).
Сёлета ў выставе прымаюць удзел прадстаўнікі 29 краін, сярод якіх Азербайджан, Арменія, Сірыя, Іран, Венесуэла, Ізраіль, Украіна, Расія, ЗША.
Амаль 300 экспанентаў прадставяць кніжныя навінкі. У рамках выставы пройдзе амаль 200 мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі кніг і сустрэчы з літаратарамі. На экспазіцыі будуць адлюстраваныя знакавыя падзеі 2016 года — 70-годдзе ААН, 400-гадавіна памяці Уільяма Шэкспіра, юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў — Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа.
Сярод беларускіх незалежных выдавецтваў у выставе прымуць удзел "Галіяфы", Arche і "Тэхналогія". Кнігарня "Логвінаў" нават не падавала заяўку на ўдзел, бо ўжо тры гады іх заяўку адхілялі. Таксама на выставе будуць кнігіСвятланы Алексіевіч расійскага выдавецтва "Час".
Вядома, што летась у Беларусі выдалі 10 203 кнігі і брашуры.