Гурт :B:N: прэзентаваў кліп «Маякі»

Гурт :B:N: адзначыў, што новы альбом цалкам выкладаць у сеціва пакуль не мае намеру. «Будзем публікаваць па адной песні», — распавялі музыкі «Еўрарадыё».

liutycz_2611.jpg

Гурт :B:N: прэзентаваў першы сінгл з новага альбома "Маякі". Кліп на гэтую песню з’явіўся на YouTube.

Як распавёў у каментары Еўрарадыё лідар калектыву Алесь Лютыч, музыкі не збіраюцца адразу прэзентаваць увесь альбом:

«Будзем публікаваць па адной песні, бо так заўсёды знаходзішся ў інфармацыйным полі. А выкладзеш альбом — праз тыдзень пра яго забудуць».