Калядны канцэрт анлайн: Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў і іншыя сюрпрызы. Ужо сёння!
5 студзеня а 19:00 адбудзецца LIVE на Каляды з Іванам Кірчуком і Сержуком Доўгушавым. У онлайн-фармаце беларусаў запрашаюць далучыцца да святочнага канцэрта, каб пранікнуцца атмасферай каляднага цуду.

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/THk8Z_NidIo
Гэта будзе ўтульная імпрэза з каляднымі песнямі і расповедамі пра калядныя традыцыі на Беларусі. Гледачы змогуць падзяліцца падчас онлайну сваімі каляднымі гісторыямі і задаць пытанні Івану ды Сержуку. А яшчэ героі нашай онлайн-імпрэзы прапануюць паглядзець выдатныя кліпы на калядную тэматыку ад «Вольнага Хору», «Троіцы», «Астроўны» ды «Вурая».
LIVE на Каляды ладзяць Фонд культурнай салідарнасці разам з грамадскай кампаніяй «Годна».