Мая еўрапейская Беларусь
Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская Беларусь, абвешчаны Камітэтам
абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.
(На здымку: Яўген Шадко, яго карціна)
Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская Беларусь, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.
(На здымку: Яўген Шадко, яго карціна)
Лаўрэаты прэміі “За Свабоду думкі Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін сталі сябрамі ганаровага журы, якое ацэньвала працы. Ганаровага прыза конкурсу былі ўдастоены
Наталля Левая і Таццяна Чаканава за мультыплікацыйны фільм “Першацвет. Ён незвычайны тым, што аўтаркі ўсё рабілі сваімі рукамі — абпальвалі фігуркі Падчас Беларускага
еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская з гліны, плялі карункі, выразалі сілуэты з паперы. У мініяцюрных вырабах
ткацтва, вышыўкі, адлюстроўваецца ход гаспадарчага жыцця на зямлі — ад першага зярнятка, кінутага ў глебу, да восеньскіх клопатаў. Зіхаціць увесь беларускі свет, успрыняты з дзіцячай
непасрэднасцю, гульнёй і казкай.
Дзяўчаты пачалі займацца творчасцю падчас навучання ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна на псіхолага-педагагічным факультэце. Адна з іх прац была адзначана прызам на “Арт-сесіі ў
раздзеле “Мультымедыя ў Віцебску. Зараз маладыя выкладчыцы займаюцца з дзецьмі ў гуртках па кераміцы і ткацтву, вучаць іх ляпіць з гліны, цеста, вырабляць з паперы прыгожыя
рэчы.
Малады мастак Яўген Шадко з Барысава быў узнагароджаны дыпломам за карціны, дасланыя на конкурс, а таксама за ажыццяўленне роспісаў будынка па вуліцы Якуба Коласа ў Мінску супольна з сябрамі БХД у
рамках кампаніі “За сямейныя каштоўнасці. Роспісы на доме адлюстроўваюць мару юнакоў пра шчасце і гармонію з прыродай. Зараз Яўген вучыцца ў Торуньскім універсітэце па Праграме
Кастуся Каліноўскага на аддзяленні жывапісу. Дыпломамі адзначаны падарожныя замалёўкі Паўла Белавуса, вершы Вадзіма Скарабагатага, фотаздымкі Дзяніса Караля.