Мемарыял Коласа прымае наведвальнікаў
Літаратурны дом-музей Якуба Коласа працягвае знаёміць наведвальнікаў з юбілейнымі выставамі да 130-годдзя песняра.
Канстанцін Міцкевіч у маладосці і яго нявеста Марыя Каменская
Экспазіцыя дома музея пашырылася за кошт серыі фотаздымкаў Я. Коласа і членаў яго сям’і, братоў і сёстраў паэта. Становяцца зразумелай велічыня яго таленту, імкненне ўвасобіць лёс народа
ў эпічных творах і незвычайная працаздольнасць.
Можна ўбачыць выявы Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча ў маладосці, фота яго і яго нявесты Марыі Каменскай.
Выстава эпісталярнага жанру знаёміць з лістамі віншаванняў і паштоўкамі, які накіроўвалі паэту ўдзячныя чытачы, жыхары родных мясцінаў, сябры-пісьменнікі. Тут захоўваюцца лісты Пятруся Броўкі,
віншаванні Э. Агняцвет, М. Лужаніна і іншых.
У Літаратурным музеі Я. Коласа
Выстава жывапісных партрэтаў паказвае класіка і падчас афіцыйных мерапрыемстваў і на фоне прыроды. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты пэндзля Л. Гоманава, С. Федарэнкі, А. Дударэнкі, В. Волкава і
інш. Твар маладога паэта на фатаздымках 1912 года вытанчаны і высакародны, воблік 50-60-гадовага мужчыны носіць адпячатак клопатаў дзяржаўнага мужа, адбітак грузу перажыванняў і турботаў, цяжару
перажытага. Звятраючыся да твораў Коласа, беларус заўсёды знаходзіць апірышча для сваіх спрадвечных спадзяванняў.
Літаратурны дом-музей Я. Коласа ўдзельнічае ў праекце-вандроўцы “Музейныя лабірынты. Серыя экскурсіяў па музеях сталіцы распачалася 20 лістапада і завершыцца 9 студзеня. У
пазнавальнай вандроўцы могуць удзельнічаць сем’і , каманды наведвальнікаў і асобныя ахвочыя. Яны павінны абысці ўсе музеі сталіцы па адмысловым маршруце і адказаць на ўсе пытанні віктарыны,
якія датычацца гісторыі, культуры і мастацтва.
У музеі Я.Коласа ўдзельнікаў чакала пытанне: які прадмет на працоўным стале класіка быў апісаны ў яго творы? Як здагадаліся госці музея, такім прадметам быў барометр.
Сын Я. Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч падчас ускладання кветак да помніку
Правілы ўдзелу ў праекце змешчаны на сайце: www.museutour.by
Фота аўтара