Прэзентацыя альбома Змітра Вайцюшкевіча «Камета» на вершы Яраміра Нагавіцы ўжо сёння
26 студзеня, з нагоды выхаду новага альбома «Камета», Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на творчую сустрэчу.
На мерапрыемстве можна будзе набыць новы альбом «Камета», які запісаны на словы папулярнага чэшскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на беларускую мову, пачуць старыя і новыя песні, задаць пытанні, атрымаць аўтограф ды зрабіць сэлфі з музыкам.
Зміцер Вайцюшкевіч пра новы альбом:
«Гэта цалкам перапрацаваная творчасць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў ― міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам,
можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам ― проста пераасэнсаваць. Мне была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, каб выйсці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадзюсера.
Лічу, што гэта патрэбна не толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам».
Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Адрас: пр-т Незалежнасці 58, 3-ці паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра.
Паводле artsiadziba.