Прэзентацыя кнігі «Арэхападзенне» Віялеты Пачкоўскай — 28 мая

28 мая (аўторак) у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай «Арэхападзенне».



275px_hazelnuts.jpg

Кніга выйшла ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

«Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт», — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч
Павел Анціпаў
Уладзь Лянкевіч
Андрэй Пакроўскі
Віялета Пачкоўская
Юлія Цімафеева
Юля Арцёмава

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.