«Рух» — новая кніга Алеся Пашкевіча ўжо ў продажы!

Твор пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Літаратар Алесь Пашкевіч прадстаўляе аповесць пра пачатак дызельнай эпохі, апублікаваную ў выдавецтве “Кнігазбор”.



rux_712.jpg

Ва ўступным слове да выдання аўтар прызнаецца, што меў намер “выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара”.

Так, балансуючы паміж гісторыямі рэальных персанажаў, якія жылі сто год таму, і мастацкім вымыслам, пісьменнік стварае ўнікальны свет.

Канец 19 стагоддзя. Парыж. З келіхам белага віна ў кавярні — спадар у сінім швэдры, выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч; з келіхам чырвонага ў руцэ, апрануты ў гарнітур Рудольф Дызель. Той самы, чыё прозвішча або, прынамсі, тое, што яно азначае цяпер, ведаюць усе і што стала адпраўным пунктам тэхналагічнай рэвалюцыі пачатку 20 стагоддзя.

lit_bel.org__assets_images_2_d7aba019229987423c24f049c9599b38.jpeg

Аповесць, па сведчанні крытыкаў, “зацягвае і не адпускае да самага фіналу”, бо “твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем” і мае “ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі”. Зразумела, ёсць сярод іх і гісторыя кахання, і нацыянальная ідэя, блізкая кожнаму беларусу.

Алесь Пашкевіч — паэт, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік Старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, лаўрэат многіх міжнародных літаратурных узнагарод. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, літоўскую, англійскую і шведскую мовы.

Шукайце новую кнігу Алеся Пашкевіча “Рух” у кнігарнях Мінска:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"