
Сёння дзень памяці Янкі Купалы
- Культура
- 28-06-2021
28 чэрвеня 1942 года ў гасцініцы «Масква» пры нявысветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха — трагічна загінуў Янка Купала. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. На смерць Купалы піша ў фэйсбуку Ганна Севярынец.

У словах там няма нічога асаблівага. Імгненная рэакцыя, разгубленасць, дзяжурныя словы. Там страшны почырк. Глебка заўсёды пісаў каліграфічна і нудна, почырк у яго вельмі нецікавы і невыразны, акуратненькі, кругленькі. І толькі гэты запіс зроблены агромністымі дрыжачымі каракулямі, кожная літара з палец, усе пляшуць у розныя бакі.
Гэты дзённік я чытала крыху нелегальна, сказаць па праўдзе, і таму ніяк не магла зрабіць скан ці фотаздымак. Але ўвесь ён — і гэты ўрывак таксама — перадрукаваны ў кнізе "Вакол Пятра Глебкі".
Вось гэты тэкст: "28/6. Здарылася такое няшчасце, што не хапае сіл запісаць. Сёння ў гадзін дзесяць з паловай — 11 увечары з лесвіцы зваліўся Янка і разбіўся насмерць. Колькі гора звалілася на нас за гэту вайну! Аб абставінах, у якіх адбылася гэта жудасная смерць, я не маю сіл запісаць. Любы, дарагі Янка! Як ты не шанаваў сябе і як мы не бераглі цябе. Не, я ўсё яшчэ не веру, што доля будзе такая бязлітасная і не верне нам цябе! Слёзы душаць за горла, як падумаеш аб гэтым".
Сёння дзень памяці Купалы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: