Топ-10 фільмаў для ўсёй сям’і

Надвор’е не спрыяе актыўным прыгодам звонку, таму самы час адкласьці справы і засяродзіцца на адным з фільмаў з нашай сёньняшняй падборкі. Запрашаем скарыстацца цудоўнай магчымасьцю і ўсёй сям’ёй заняць утульныя месцы ля экрану, і разам перажываць, радавацца і хвалявацца за герояў. Пачнем!

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Нумар 10. Сямейка Адамс (The Addams Family). 1991



the_addams_family.webp

Вашая сям’я можа паназіраць за сям’ёй Адамс у стужцы Бары Зонэнфельда. Гэты фільм меў фенаменальны касавы посьпех (пры бюджэце ў 30 мільёнаў даляраў зборы склалі прынамсі ў 6 разоў больш). Па стылі карціна нагадвае творчасьць Ціма Бёртана. Гатычная атмасфэра стужкі пераносіць гледачоў у стары-стары дом, у якім жыве Гомес Адамс і ўся яго сям’я. Дакладней, не зусім уся: калісьці раней яго брат Фэстэр зьнік з далягляду, але напачатку фільма нам паказваюць, як Фэстэр зьнянацку зьяўляецца на парозе. Сямейка Адамс поўная рознага кшталту асобаў, схільных да мазахізму, хітрасьці, нават забойства. Казачная гісторыя пра шчасьлівае (ці не зусім) сямейнае жыцьцё пад адным дахам.

 

Нумар 9. Вялікі (Big). 1988



big_4.jpg

Адной раніцай герой Тома Хэнкса прачынаецца не хлопчыкам, якім ён быў дагэтуль, але 30-гадовым мужчынам. Каму ў дзяцінстве не жадалася стаць дарослым і займацца дарослымі справамі? Галоўны герой стужкі ўладкоўваецца на значную пасаду ў кампанію, што займаецца вытворчасьцю цацак. Ён трапна пацэліў у мэтавую аўдыторыю арганізацыі, ідэі героя Хэнкса на ўсе сто адсоткаў адпавядаюць таму, чаго чакаюць дзеці па ўсёй Амэрыцы. Босы ў захапленьні і зьдзіўленьні: як у яго гэта атрымліваецца? У пэўны час пачынаецца і рамантычная гісторыя — маленькі хлопчык у целе дарослага губляецца і ня ведае,  што рабіць. Захапляльная стужка Пэні Маршал

Нумар 8. Іншаплянэцянін (E.T. the Extra-Terrestrial). 1982



e.t._the_extra_terrestrial.jpg

Клясычны сямейны фільм, які паставіў Стывен Сьпілбэрг. Стужка пачынаецца ў лясістай мясцовасьці. Касьмічны карабель іншаплянэцянаў прызямляецца ў рамках сваёй пяцігадовай місіі: дасьледаваць новыя дзівосныя сусьветы. Каб шукаць новае жыцьцё і новыя цывілізацыі. Пасьля таго, як група іншаплянэцянаў пакідае аднаго са сваіх на нашай Зямлі, ён аказваецца ў дзіўным сьвеце адзін. Неўзабаве яго знаходзіць самотны дзесяцігадовы хлопчык на імя Эліят, і яны зьбліжаюцца. На жаль, дзяржаўныя агенты таксама ведаюць пра прышэльца, яны захопліваюць істоту. Эліят і яго сябры аб'ядноўваюцца. Яны намагаюцца выратаваць міжгаляктычнага госьця, каб ён мог вярнуцца дадому, пакуль ня позна. Ці атрымаецца ў дзяцей супрацьстаяць даросламу сьвету зь іх агентамі, карпарацыямі і медыя? Абавязкова паглядзіце. 

Нумар 7. Чараўнік краіны ОЗ (The Wizard of Oz). 1939



the_wizard_of_oz.webp

Адзін з першых сямейных фільмаў, што стаў улюбёным для розных пакаленьняў гледачоў. Віктар Флемінг пераносіць нас у чароўны, казачны сусьвет, поўны дзівосных стварэньняў. На гарадок у штаце Канзас абрынулася тарнада, і маленькая дзяўчынка Дораці разам з сабачкам Тато трапляюць разам з усім сваім домам у нейкае невядомае дзіўнае месца — краіну Оз. Яны ідуць па дарозе ў бок Смарагдавага горада, каб сустрэцца з Чараўніком, і па шляху сустракаюць Пудзіла, якому патрэбны глузд, Бляшанага Чалавека, якому не хапае сэрца, і Баязьлівага Льва, які марыць аб мужнасьці. Чараўнік просіць групу выканаць некаторыя заданьні, каб заслужыць дапамогу. Фільм напоўнены прыгожымі песьнямі. Адна зь іх — «Over the Rainbow» у выкананьні Джудзі Гарланд — была прызнаная лепшай песьняй ХХ ст. сярод тых, што гучалі ў стужках. Прыгоды для ўсёй сям’і перад сном. 

Нумар 6. Джуманджы (Jumanji). 1995



jumanji.webp

Што можа адбыцца, калі выпадкова знойдзеш настолку, пра якую раней ня чуў? Дасьледуючы стары маёнтак, маладыя людзі знаходзяць на гарышчы цікавую гульню на тэму джунгляў пад назвай Джуманджы. Калі яны пачынаюць гуляць, вызваляюць Алана Пэрыша ў цудоўным выкананьні Робіна Ўільямса, які на дзесяцігодзьдзі затрымаўся ва ўнутраным сьвеце гульні. Калі дзеці перамогуць у Джуманджы, то змогуць назаўсёды вызваліць Алана — але гэта азначае, што ім прыйдзецца змагацца з гіганцкімі жукамі, малпамі і насарогамі. Пасьля прагляду вам абавязкова пажадаецца выправіцца ў джунглі, альбо наадварот назаўжды адаб’е падобныя мары. Зь якой вы катэгорыі? 

Нумар 5. Гукі музыкі (The Sound of Music). 1965



the_sound_of_music.jpg

Мэлядычная, кранальная гісторыя, заснаваная на рэальным жыцьці сьпевакоў сям'і фон Трап — аднаго з самых вядомых у сьвеце канцэртных гуртоў. Гэта было ў эпоху, якая непасрэдна папярэднічала Другой сусьветнай вайне. Джулі Эндрус выконвае ролю Марыі, якая зьяўляецца паслушніцай у аўстрыйскім абацтве. Яна становіцца гувернанткай у доме марскога капітана, жонка якога памерла, з сям’ю дзецьмі. Марыя прыносіць у дом новую любоў да жыцьця і музыкі. Стужка атрымала 5 узнагародаў Оскар, у тым ліку за лепшы фільм і лепшага рэжысэра для Робэрта Ўайза. Яшчэ адзін мюзікл у нашай падборцы. 

Нумар 4. Адпетыя махляры (Dirty Rotten Scoundrels). 1988



dirty_rotten_scoundrels.jpg

Фрэнк Оз паставіў гэтую неймаверна ўдалую камедыю. Ашуканец Лоўрэнс у выкананьні Майкла Кейна зьяўляецца даўнім жыхаром шыкоўнага курорта на ўзьбярэжжы, дзе ён атрымлівае асалоду ад сваіх падманаў. Гэта працягваецца, пакуль не зьяўляецца канкурэнт — Фрэдзі ў выкананьні Стыва Марціна. Калі тактыка новага махляра парушае яго працу, Лоўрэнс вырашае пазбавіцца ад канкурэнта. Упэўнены ва ўласных талентах, Лоўрэнс кідае выклік Фрэдзі на спаборніцтва, дзе пераможца атрымлівае ўсё: той, хто першым ашукае новую ахвяру ў выглядзе паненкі, што толькі зьявілася ў горадзе, і выцягне зь яе грошы, можа застацца, а другі павінны пакінуць горад. 

Нумар 3. Паляўнічыя за прывідамі (Ghostbusters). 1984



ghostbusters.jpg

Легендарныя прыгоды каманды навукоўцаў пасьля таго, як яны страчваюць свае зручныя пасады ва ўніверсітэце Нью-Ёрку і вырашаюць стаць «паляўнічымі за прывідамі», каб весьці высокатэхналягічную барацьбу са звышнатуральным за грошы. Яны трапляюць на брамы ў іншае вымярэньне — праём у дзьвярах, што выпускае зло на горад. Зараз паляўнічыя за прывідамі павінны выратаваць Нью-Ёрк ад поўнага зьнішчэньня. Фірмовая машына, на якой езьдзяць нашыя героі, даўно стала надзвычай папулярнай у фанаў кіно: існуе цэлая індустрыя, што выпускае як падобныя працоўныя копіі, так і рознага кшталту мадэлькі.

 

Нумар 2. Назад у Будучыню (Back to the Future). 1985



back_to_the_future.jpg

У гэтай клясычнай навуковай фантастыцы каліфарнійскі падлетак Марці Макфлай у выкананьні Майкла Дж. Фокса вяртаецца ў 50-я гады, калі эксперымэнт яго сябра-навукоўца Дока Браўна ў выкананьні Крыстафэра Лойда не аказаўся пасьпяховым. Падчас падарожжа ў часе на мадыфікаваным аўтамабілі Марці сустракае маладыя вэрсіі сваіх бацькоў. Ён павінны пераканацца, што яны закахаюцца, інакш Марці Макфлай перастане існаваць у будучыні. Што яшчэ больш страшэнна, Марці павінны вярнуцца ў свой час і выратаваць жыцьцё Дока. Любая дробязь, зробленая ў мінулым, можа катастрафічна зьмяніць будучыню. Фільм Робэрта Зэмекіса, падаецца, цалкам заслужана займае другі радок у нашым спісе. 

Нумар 1. Форэст Гамп (Forrest Gump). 1994



forrest_gump.jpg

Той самы рэжысэр зрабіў і фільм-пераможцу рэйтынга.

Седзячы на аўтобусным прыпынку, Форэст Гамп — не вельмі разумны, але добры і адкрыты хлопец — распавядае выпадковым сустрэчным гісторыю свайго незвычайнага жыцьця.

Форэст Гамп, ролю якога выконвае Том Хэнкс, ніколі не лічыў сябе абяздоленым. Дзякуючы сваёй маці ён вядзе зусім звычайны лад жыцьця. З самага маленства хлопец пакутаваў ад захворваньня ног, суседзкія хлопцы дражнілі яго, але ў адзін цудоўны дзень Форэст адкрыў у сабе неверагодныя здольнасьці да бегу.

Форэст натхняе людзей сваім дзіцячым аптымізмам, незалежна ад таго, ці становіцца ён выпадкова зоркай футбольнай каманды, ці змагаецца ў В'етнаме або ўзначальвае рыбацкую лодку. На цырымоніі Оскар гэтая стужка атрымала сярод іншых узнагароды за лепшы фільм, рэжысэрскую працу і лепшую галоўную ролю Тома Хэнкса.