Стала вядома праграма 8-га кінафестывалю «Паўночнае Ззянне»
Сталі вядомы фільмы балтыйска-нардычнай праграмы 8-га кінафестывалю «Паўночнае Ззянне», які пройдзе з 20 па 30 лістапада бясплатна ў online. Арганізатары прапануюць зарэгістравацца, каб напрыканцы лістапада глядзець добрае кіно.
Паведамляецца, што 15 фільмаў з краін Скандынавіі і Балтыі «склалі збалансаваную міжнародную праграму». У ёй захоўваецца раўнавага паміж вясёлым і сумным настроем, дакументальным і ігравым кіно, рэжысёрамі і рэжысёркамі. У балтыйска-нардычнай праграме «Ззяння-2022» ёсць месца кранальнаму баёпіку, драмедзі, эксперыментальнаму разважанню пра дом, жыццесцвярджальнай драме і нават палітычнаму трылеру — усё як у жыцці.
Нагадаем, што адкрые кінафэст душэўная дакументальная драма наўпрост з Ісландыі «Уздымі планку», а закрые «эйфарыя па-фінску» — гісторыя сталення трох школьніц «Дзяўчаты, дзяўчаты». Чым яшчэ будзе здзіўляць праграма «Паўночнага Ззяння — 2022»?
20 лістапада — «Дамы», 2021, Латвія (дакументальны, Лайла Пакалніня).
21 лістапада — «Прэзідэнт», 2021, Данія, ЗША, Нарвегія (дакументальны, Каміла Нільсан).
22 лістапада — «Неспакойныя розумы», 2021, Латвія (ігравы, Райціс Абеле, Лаўрыс Абеле).
23 лістапада — «Мастацкі фільм пра жыццё», 2021, Літва (iгравы, Давіле Шаруцітэ).
24 лістапада — «Дзіцёнак-ніндзя», 2021, Нарвегія (iгравы, Інгвіль Свэ Фліке).
25 лістапада — «Уку», 2021, Эстонія (дакументальны, Івар Мурд).
26 лістапада — «Сляпы, які не хацеў глядзець «Тытанік», 2021, Фінляндыя (iгравы, Тээму Нікі).
27 лістапада — «Дзесяць», 2022, Ісландыя (дакументальны, Дзін Дэблуа).
27 лістапада — «Цуму: куды вядуць мары?», 2022, Данія, Швецыя (дакументальны, Каспер Кірцнер).
28 лістапада — «Зацьменне», 2022, Нарвегія (дакументальны, Наташа Урбан).
29 лістапада — «Каханне & расставанне», 2022, Швецыя (дакументальны, Мoд Нюкандэр).
29 лістапада — «Бягуха», 2021, Літва, Чэхія (iгравы, Андрус Блажэвічус).
30 лістапада — «Скажы мне», 2021, Эстонія, Іарданія (дакументальны, Марта Пулк).
На думку праграмераў і праграмерак «Паўночнага Ззяння»,
выніковы спіс фільмаў гэтага года складзе ні многа, ні мала адну з самых
класных праграм кінафестывалю за ўвесь час яго існавання. У ёй так ці інакш
прасочваецца асноўны канцэпт 8-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін —
Feels like home.
«Вядома, не ўсе фільмы з праграмы выключна пра «дом», але большасць з іх неяк перагукаюцца з гэтай тэмай, — звяртае ўвагу адзін са складальнікаў праграмы «Ззяння». — Бо калі казаць пра ‘feels’, адчуванне дому ў кожнага рознае, для кагосьці — гэта сябры, і ў нас ёсць фільмы пра сяброўства, для кагосьці — гэта бацькі ці настальгія па мінулым, і ў нас ёсць пра гэта кіно. Напрыклад, ёсць фільм, створаны часткова са старых хатніх VHS-запісаў, што фарміруе пэўны вайб».