З конкурсу «Лістападзік» і з пракату знялі фільм, прадзюсара якога раней затрымлівалі
Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» Андрэя Кудзіненкі знік з конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» і з пракату, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
![755816831478693.jpeg 755816831478693.jpeg](/img/v1/images/755816831478693.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле крыніц, фільм знялі з пракату пасля афіцыйнага
ліста з Міністэрства культуры. З чым звязана прычына адмены паказу, пакуль невядома.
Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» распавядае выдуманую гісторыю прыгод савецкага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя і яго ўнучкі ў відэагульні.
![Перспектывы беларускага кіно залежаць ад перспектыў беларускай дэмакратыі Перспектывы беларускага кіно залежаць ад перспектыў беларускай дэмакратыі](/img/v1/images/irena_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Фільм быў зняты на студыі «Першая кінавідэакампанія» прадзюсара
Віктара Лабковіча, яе аўтарам стаў рэжысёр Андрэй Кудзіненка. Вытворчасць
фільма спансавалася з дапамогай афіцыйнага дзяржтэндара на бюджэтныя грошы (меншую
частку сродкаў прыцягнула «Першая кінавідэакампанія»).
Падчас здымак праекта Віктара Лабковіча арыштавалі і адправілі ў СІЗА, з якога ён выйшаў гэтым летам, адбыўшы год пакарання.