Беларуская культура існуе цяпер ва ўмовах расійскай інтэрвенцыі, тэрору і аварыйнай міграцыі
Выцісканне выдаўцоў з Беларусі ў суседнія дзяржавы можа падштурхнуць развіццё кніжнай справы, лічыць Беларуская рада культуры.
Беларуская рада культуры запусціла праект па аналітыцы беларускага культурніцкага працэсу — у літаратуры, кіно, тэатры і музыцы. Плануецца, што на працягу года аналітычная група будзе сачыць за культурным працэсам і дзяліцца сваімі назіраннямі, якія былі асноўныя трэнды сезона і да чаго ўсё ідзе.
У аглядзе »Беларуская рада культуры» адзначае: «Апошнія 20 гадоў былі выключна неспрыяльным часам для кнігі на беларускай мове. Апошнія месяцы, аднак, прадэманстравалі імклівае пагаршэнне».
Беларуская культура існуе ў сітуацыі зацяжнога палітычнага крызісу, «расійскай інтэрвенцыі, культурнага тэрору і аварыйнай міграцыі», гаворыцца ў аналітычным аглядзе.
Рада павіншавала беларускае кіно, якое «пачало паціху аднаўляць даўно страчаныя функцыі — выказвацца аб рэчаіснасці і служыць камунікацыі».
Альтэрнатывай айчыннаму дзяржаўнаму тэатру для многіх акцёраў стала работа за мяжой, зазначаюць аналітыкі.
Музыканты, якія застаюцца ў Беларусі, існуюць «у рэжыме ультрацэнзуры», падкрэслілі аўтары агляду.
Паводле «Позірк», Беларускі ПЭН