Тыдні Германіі 2020

На працягу 17 гадоў пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. У гэтым годзе яны адбудуцца не ўвосень, а вясной. Тыдні Германіі пачнуцца 10 сакавіка і працягнуцца да 30 красавіка 2020 г. уключна.

titelbild_by.jpg

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Прапаноўваецца разнастайная праграма:

Пачатак Тыдняў Германіі: з 11.03. да 12.04.2020 г. Інстытут імя Гётэ прадставіць у Палацы мастацтва ў Мінску (вул. Казлова, 3) выставу «Шляхі нямецкага мастацтва», якая ўключае ў сябе каля 400 твораў больш за 100 аўтараў. Гэта ўнікальная магчымасць атрымаць уяўленне аб неверагоднай разнастайнасці пасляваеннага мастацтва ва Усходняй і Заходняй Германіі, пачынаючы з 1949 г., напрыклад, пазнаëміцца з творамі сусветна вядомага мастака Ёзэфа Бойса і малюнкамі Зігмара Польке. Выстава адкрыецца 10.03.2020 г. у 19:00;

Араторыя «Страсці па Мацвею» – адзін з найвыдатнейшых твораў Іагана Себасцьяна Баха для аркестра і двух хароў, які нячаста выконваецца ў Беларусі (21.03.2020 г. у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пр. Незалежнасці, 50);

Фестываль Beethoven Anniversary Tour, прымеркаваны да 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена:

26.04. – Канцэрт камернай музыкі ў канцэртнай зале «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23а) у выкананні віяланчэліста Флорыяна Арніцанса (Германія) і піяністкі Арты Арніцане (Літва);

29.04. – Трайны канцэрт (для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі з аркестрам) у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр. Незалежнасці, 50) у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам двух дырыжораў: Мурада Асуіла (Беларусь) і Эзіза Джуманіязава (Туркменістан).

Іншыя кацэрты і майстар-класы адбудуцца ў Гомелі, Брэсце і Гродне.

- Кінапаказы: сучасныя кароткаметражныя стужкі Short Export 2020 (08.- 09.04.2020 г. у культурным цэнтры «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8, на нямецкай мове з рускімі субтытрамі); лепшыя стужкі Майнцкага фестывалю кароткаметражных фільмаў Shorts at Moonlight (у Мінску і іншых гарадах у красавіку 2020); мастацкія фільмы пра Берлін на нямецкай мове з рускімі субтытрамі ў Музеі З.І. Азгура (15.-19.04.2020 г., вул. Азгура, 8);

- Літаратурныя чытанні з вядомым нямецкім аўтарам Маціясам Наўратам (16.04.2020 г. у Інстытуце імя Гётэ, вул. Веры Харужай 25/3);

 

Вандроўныя выставы і выставы плакатаў:

  • «Усё гэта сям’я! Партрэты сям'і ў сучасных кніжках з малюнкамі» (24.03.-30.04.2020 г. у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага, пр. Газеты «Праўда», 20А);
  • Фотавыстава Nano Art from Germany адлюстроўвае неверагоднае асяроддзе нанакосмасу. На фотаздымках, створаных у лабараторыях Цэнтра нанаінтэграцыі ўніверсітэта Дуйсбурга – Эсэна (CENIDE), ажываюць не бачныя няўзброеным вокам структура і хаос узораў атамаў у маштабе нанаметра (01.04.-06.05.2020 БНТУ, пр. Незалежнасці, 65);
  • Вандроўная выставаў «Лагер смерці Малы Трасцянец. Гісторыя і памяць» (08.04.-08.05.2020 г. у выставачнай зале «Кодэкс» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вул. Сурганава, 14а, 4-ы паверх);
  • Выстава «Улада пачуццяў», прысвечаная падзеям грамадскага і палітычнага жыцця Германіі за апошнія 100 гадоў і пачуццям, якія яны выклікаюць (16.04.-31.07.2020 г. Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3);

Воркшоп «Гэта яшчэ стэрэатып ці ўжо антысемітызм?» (03.04.2020), прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў «Незабытыя ахвяры вайны» з адкрыццём аднайменнай выставы (15.04.2020), прэзентацыя інфармацыйнага партала, прысвечанага прымусовай працы ў перыяд нацыянал-сацыялізму (24.04.2020) у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, вул. Сухая, 25;

Творчыя мерапрыемствы і захапляючыя інтэрактыўныя акцыі ў бібліятэках Брэста, Баранавічаў, Барысава і Маладзечна;

А таксама многія іншыя невялікія і буйныя мерапрыемствы ў розных гарадах Беларусі.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

Праграма Тыдняў Германіі апублікавана на сайце www.minsk.diplo.de і ў фэйсбуку de-de.facebook.com

Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску