У «Беларусьфільма» будзе новы дырэктар?
«Звольнены дырэктар кінастудыі „Беларусьфільм« Ігар Поршнеў. З 1 сакавіка. Вось і ўсё», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку драматург і кінарэжысёр Андрэй Курэйчык.
![yon.jpg yon.jpg](/img/v1/images/yon.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У «Беларусьфільме» гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.
«Ці мала чаго можа напісаць Курэйчык. У нас такой інфармацыі няма. Ігар Валянцінавіч як працаваў, так і працуе», — адказвае на пытанне Еўрарадыё прэс-сакратар кінастудыі Юлія Бальшакова.
Ігар Поршнеў узначаліў «Беларусьфільм» у верасні 2015 года, змяніўшы Алега Сільвановіча. Пры яго праўленні на экраны выйшлі скандальна вядомыя і правальныя ў беларускім пракаце фільмы «Мы, браты» і «Сляды на вадзе», а кінастудыя, як мяркуюць кінакрытыкі, знаходзілася ў стане стагнацыі. У мэтах дырэктара было «зняць камерцыйнае кіно для чужых і дагадзіць сваім».
Паводле Еўрарадыё