У NASA паказалі, як «усміхаецца» Сонца

«Сонца нам дапаможа,
Сонца нам дапаможа,
Яно любiць нас».

sonca.jpg


Астраномы NASA апублікавалі здымак «усмешлівага» Сонца — выяву, на якой адлюстравана нябеснае свяціла з плямамі, падобнымі на рот і вочы.
Выява была апублікавана 28 кастрычніка. На здымку, які зрабіла касмічная Абсерваторыя сонечнай дынамікі NASA, падаецца, што сонца «ўсміхаецца». Аднак такая ўсмешка не прадвяшчае нічога добрага для чалавецтва.
«Вочы» і «ўсмешка» Сонца ўяўляюць сабой каранальныя дзіркі, з якіх у космас вырываецца сонечны вецер. Менавіта ён становіцца прычынай таго, што на Зямлю абвальваюцца геамагнітныя буры.
Бліжэйшыя з іх абяцаюць сёння, 31 кастрычніка, а таксама 2, 5 і 10 лістапада.
Дарэчы, феномен імкнення чалавека бачыць усмешку ў абстрактных неадушаўлёных прадметах даўно вядомы навуцы. Такія зрокавыя ілюзіі называюць эфектам парэйдаліі.