«Вандроўная кнігарня» едзе ў Гродна
Пасля мястэчка Гальшаны, мікрааўтобус «Вандроўнай кнігарні» выпраўляецца ў свой першы вялікі горад. 19 кастрычніка, у суботу, пасажыры «Вандроўнай кнігарні» адведаюць падворак гродзенскай этнакрамы «Цудоўня».
![72276106_128623785205779_9082619155336658944_n__1_.jpg 72276106_128623785205779_9082619155336658944_n__1_.jpg](/img/v1/images/72276106_128623785205779_9082619155336658944_n__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праграма выступаў:
14-00 — Вітальнае слова ад гаспадароў «Цудоўні» і гродзенская прэзентацыя праекту «Вандроўная кнігарня» кіраўнічкі праекта Аляксандры Логвінавай (са слайдамі і мікрааўтобусам) на падворку «Цудоўні».
14-15 — Перакладчыца Марыя Пушкіна правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе на прыкладзе «Менскай Трылогіі» Сяргея Пясецкага.
15-00 – 15-40 — Сустрэча з літаратарам і філосафам, лаўрэатам Гедройца Ігарам Бабковым.
16-00 – 16-50 — Пляцоўка для размовы. «Перакладчык – хлус!» Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павал Касцюкевіч.
16-30 – 17-00 — Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг.
Вуліца Кірава 3, Гродна.
Паводле прэс-рэлізу