Восеньскі канцэрт. Сапраўдны электычны. Хлопцы не падвялі!

Апошнія месяцы амаль усе імпрэзы вядомых музыкаў адбываюцца па дварах, і шматлікія прыхільнікі добрай музыкі ўжо пачалі сумаваць па «сапраўдных» электрычных канцэртах.



img_6559_logo.jpg


Менавіта таму навіна пра гэты «сапраўдны» канцэрт, дый сам традыцыйны восеньскі канцэрт «:B:N», былі вельмі чаканымі.

Разам з вядомым гуртом на чале з Алесем Лютычам на сцэну выйшлі яшчэ два гурта — «Дом сувязі» і «The UP!».

img_6472.jpg

Спачатку як след завялі залу «The UP!». Гэта даволі малады калектыў, але хлопцы растуць ад аднаго выступу да другога літаральна на вачах.
Моцны і шчыльны ска-панк у іх выкананні не пакідае ніводнага наведвальніка канцэрта абыякавым.


«Дом сувязі» — таксама малады калектыў, ужо вядомы мінчукам па дваравых імпрэзах. Шмат хто ведае іх твор: «Ты до работы едешь только в штатском», які прысвечаны сілавікам сучаснай Беларусі.

Гурт «:B:N» — адзіны з найвядомейшых рок-гуртоў, які заўсёды прыгадваеш, калі гутарка заходзіць пра беларускі рок.

Восеньскі канцэрт стаў ужо традыцыйным, і яго вельмі чакалі ў гэтым годзе.


Хлопцы не падвялі — і канцэрт быў вельмі крутым. «Хвалі», «Жыве Рок-н-рол», «Крычыш» ды іншыя славутыя хіты гурта ўчора спявалі амаль усе разам з фронтмэнам Алесем Лютычам.

Будзем чакаць працягаў, нягледзячы на тое, што ў апошнія часы жывы канцэрт — гэта вельмі складаная справа.