Выйшлі з друку гульнёвыя карты «100 гадоў БНР»
У мінскім выдавецтве «Тэхналогія» свет пабачылі сувенірныя карты для гульні «100 гадоў БНР». Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Павел Бераговіч і Зміцер Карабач. Тэкст да картаў напісаў пісьменнік Уладзімір Арлоў. А навуковым кансультантам выдання стаў гісторык Уладзімір Ляхоўскі.

Гульнёвыя карты выйшлі па-беларуску, а таксама па-ангельску і па-расейску. Пераклалі тэкст на ангельскую мову Вольга Калацкая на расейскую — Павел Бераговіч.
На картах адлюстраваны асобы, якія мелі дачыненне да Беларускай Народнай Рэспублікі, змешчаны іх кароткія біяграфіі.
Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.
Паводле Радыё Рацыя