25 гадоў таму ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай

2 сакавіка 2017 г. спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю. Архіў МЗС Польшчы прэзентуе гістарычныя дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя гэтай падзеі.

3248792_polska_flaga_900_536.jpg


Найбольш важным дакументам, які ўваходзіць у прадстаўленыя матэрыялы, з’яўляецца пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін ад 2 сакавіка 1992 г. Яго падпісалі міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі — Кшыштаф Скубішэўскі і Пётр Краўчанка, які знаходзіўся з візітам у Варшаве. Змешчаны дзве моўныя версіі (польская і беларуская) падпісанага пагаднення.

1992_03_02_bialorus_jezyk_bialoruski.jpg


Сярод прэзентаваных матэрыялаў ёсць даверчыя граматы першых дыпламатычных прадстаўнікоў Польшчы і Беларусі — Яніны Эльжбеты Смулэк (Эльжбеты Смулковай) і Уладзіміра Санько, а таксама копія дыпламатычнага пашпарта польскага пасла. 


Змешчаны таксама фотаздымкі даваеннага перыяду, звязаныя з дзейнасцю Генеральнага консульства Польшчы ў Мінску, на іх прадстаўлены будынак дыпмісіі і яе персанал.

Усталяванне адносін

У даваенны перыяд у Мінску дзейнічала  Генеральнае консульства РП, падначаленае Пасольству ў Маскве. Установа працавала да 1939 г., яе апошнім кіраўніком быў Казімеж Рудзкі. У пасляваенны час (з 1972 г.) у Мінску дзейнічала таксама Генеральнае консульства ПНР.
У выніку палітычных змен 1989 і наступных гадоў, паступовага распаду Савецкага Саюза Польшча набыла незалежнасць, пачала будавацца беларуская дзяржаўнасць. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет тагачаснай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі абвясціў аб незалежнасці. Праз некалькі дзён — 31 жніўня — Парламент Польшчы прыняў пастанову, у якой адзначалася, што “Сейм Рэспублікі Польшча з радасцю вітае абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г.”, якое стала "рэалізацыяй памкненняў беларускага народа”. 10 кастрычніка 1991 г. была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве, а шлях да ўсталявання дыпламатычных адносін адкрыў афіцыйны распад СССР у снежні 1991 года.
Узаемаадносіны былі ўсталяваны ў рамках пагаднення, падпісанага міністрамі замежных спраў 2 сакавіка 1992 г., што дазволіла абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі (спачатку ў ранзе часовых павераных) і стварыць дыпмісіі ў Варшаве і Мінску. У гэтым жа годзе — 23 чэрвеня 1992 г. — Прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве. 
 Аддзел гісторыі Упраўлення архіваў і кіравання інфармацыяй