Беларусам будуць выдаваць крэдыты на куплю электрамабіляў
Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (НЕФКО) вылучае Беларусі 1 мільён еўра на развіццё электратранспарту. Урад Беларусі ўхваліў праект.
ЕФКО адкрые крэдытную лінію беларускага народнага банку для прадастаўлення крэдытаў юрыдычным і фізічным асобам на набыццё электрамабіляў, гібрыдных аўтамабіляў, сількавальных станцый і іншага тэхнічнага абсталявання, а таксама набыцця банкам названых тавараў для перадачы іх у фінансавую арэнду (лізінг) юрыдычным і фізічным асобам.
Электракараў у Беларусі да 2025 павінна быць не менш за 10 000. Такія планы прапісаны ў праекце праграмы развіцця сілкавальнай інфраструктуры і электрамабільнага транспарту ў Беларусі, які апублікаваны на сайце Міністэрства энергетыкі.
Асноўнымі механізмамі стымулявання выкарыстання электрамабіляў могуць быць льготнае крэдытаванне, дзяржаўная субсідыя, адмена мытных пошлін і утылізацыйных збораў, зніжэнне транспартнага збору, ільготныя тарыфы на электраэнергію. У праекце праграмы адзначаецца, што ў перспектыве сілкавальную інфраструктуру пераважна выбудаваць з улікам замежнага вопыту па сістэме «дома — у грамадскіх месцах — на працы».
Нагадаем, Беларусь падпісала Парыжскае пагадненне па клімаце і паабяцала ўзяць на сябе пэўныя нацыянальныя ўклады і абавязацельствы: забяспечыць да 2030 года скарачэнне выкідаў парніковых газаў не менш, чым на 28% ад узроўню 1990 года. Транспарт — адзін з істотных крыніц выкідаў шкодных рэчываў.
Аналітыкі «Bloomberg New Energy Finance» адзначаюць: да 2025 года электракары абыдуцца уладальнікам танней традыцыйных аўтамабіляў.
Паводле Зялёны партал