Андрэй Паротнікаў: Для Расіі вайна з NATO – самагубства
Ніякіх шанцаў супрацьстаяць Паўночнаатлантычнаму альянсу нават у сённяшнім ягоным выглядзе ў Беларусі і Расіі няма, лічыць ваенны аналітык Андрэй Паротнікаў.

Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што ў выпадку вайны з NATO беларуска-расійская групоўка праз тры-чатыры дні выйдзе на бераг праліву Ла-Манш. Кіраўнік аналітычнага праекту «Беларусь сек’юрыці блог» Андрэй Паротнікаўна гэты конт у каментары Радыё Рацыя адзначыў:
— Значыць, Расія не рыхтуецца і не плануе вайну з NATO. Яны разумеюць, што для іх гэта будзе самагубства. Ніякіх шанцаў супрацьстаяць Альянсу нават у сённяшнім ягоным выглядзе ў іх няма.
Калі мы кажам пра магчымасць вайны ў трохкутніку Беларусь-Украіна-Расія, праблема ў тым, што сітуацыя кардынальна змянілася, зараз не 2014-ы год.
То я сказаў бы, што без расійскай падтрымкі цягам
першага тыдня ўкраінскія войскі будуць стаяць у раёне Слуцка.