Беларусы салідарныя з Надзеяй Саўчанка (фота)
Каля расійскай амбасады ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якой 21 сакавіка расійскі суд вынес прысуд.
Удзел у акцыі ўзялі актывісты АГП Вольга Маёрава і Дзяніс Красачка, прадстаўнікі іншых грамадскіх і палітычных арганізацый.
На ўдзельнікаў акцыі міліцыя склала пратаколы.
Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага