Прысуд Надзеі Саўчанка: ачэплены будынак суда, казакі і правакацыі (відэа)
У растоўскім Данецку ачэплены будынак суда, дзе сёння пачнецца абвяшчэнне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Адвакат папярэджвае, што могуць рыхтавацца правакацыі.
![d7e9e11b_b272_4045_b725_fbee7661f741_w640_r1_s.jpg d7e9e11b_b272_4045_b725_fbee7661f741_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/d7e9e11b_b272_4045_b725_fbee7661f741_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, Ленінскі праспект горада, дзе знаходзіцца будынак суда, ачэплены расійскімі праваахоўнікамі з аўтаматамі, рух па праспекце спынены.
У радыусе 50 метраў ад суда нацягнутая чырвона-белая стужка, якая абмяжоўвае падыход да суда. На месцы дзяжураць некалькі дзясяткаў расійскіх паліцэйскіх, людзей у камуфляжнай форме, а таксама мясцовых казакоў.
Адзін з абаронцаў Саўчанкі Мікалай Полазаў напісаў у Facebook, што ў Данецку рыхтуюцца правакацыі супраць замежных прадстаўнікоў, дэпутатаў Вярхоўнай Рады і адвакатаў:
«Паступаюць паведамленні, што пракрамлёўскія радыкальныя арганізацыі тыпу „Антымайдан“ і „Нод“ рыхтуюць правакацыі ў растоўскім Данецку каля суда ў дні абвяшчэння прысуду па справе Надзеі Саўчанкі. Аб’ектамі дадзеных правакацыяў могуць выступіць замежныя прадстаўнікі, дэпутаты Вярхоўнай Рады, адвакаты», — паведаміў Полазаў.
Ён таксама кажа, што ўкраінцам, якія прыязджаюць у Расію з мэтай прысутнічаць у судзе падчас абвяшчэння прысуду Саўчанкі, адмаўляюць ва ўездзе.
На дадзены момант журналістаў у будынак суда не прапускаюць, пачатак абвяшчэння прысуду запланаваны на 11.00. Мяркуецца, што зачытваць прысуд будуць два дні.
Суд распачнецца "Радыё Свабода" вядзе жывую трансляцыю з судовай залы:
Раней абвінавачанне запатрабавала прысудзіць яе да 23 гадоў зьняволеньня, а абарона — цалкам апраўдаць.