Суд прызнаў Надзею Саўчанка вінаватай
Прысуд пачалі абвяшччаць сёння, 21 сакавіка, у 11 гадзін раніцы. Пракурор патрабуе для Саўчанка 23 гады калёніі. Прысуд мае быць абвешчаны 21–22 сакавіка.
![c3a0e007_bb8e_4ae5_ba07_c1a07dcc67eb_w640_r1_s.jpg c3a0e007_bb8e_4ae5_ba07_c1a07dcc67eb_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/c3a0e007_bb8e_4ae5_ba07_c1a07dcc67eb_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У панядзелак, 21 сакавіка ў горадзе Данецку Растоўскай вобласьці пачалося абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.
Тройка судзьдзяў прызнала яе вінаватай у забойстве журналістаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына, а таксама ў замаху на забойства мірных жыхароў і незаконным перасячэньні мяжы Расеі, перадае РБК.
Колькі год дасць Саўчанка расійскі суд, можа стаць вядома 21 ці 22 сакавіка. Пракурор патрабуе для яе 23 гады калоніі.
Як адзначаецца ў прысудзе, летам 2014 года Саўчанка, «маючы навыкі ваеннай падрыхтоўкі, а таксама досвед удзелу ў баявых дзеяннях у Іраку, знаходзячыся ў адпачынку, з асабістай ініцыятывы з мэтай удзелу ва ўзброеным сутыкненні на паўднёвым усходзе Украіны, прыбыла ў батальён „Айдар“ пад камандаванне Сяргея Мельнічука, размяшчалася ў горадзе Шчасце Луганскай вобласці».
Саўчанка, мяркуе расійскі суд, добраахвотна вырашыла ўдзельнічаць у артылерыйскіх ударах з гаўбіц Д-30 «супраць мірных грамадзянаў, якія адмовіліся прызнаць легітымнасць дзейнай украінскай улады і якія пажадалі стварыць адасобленую рэспубліку». Яна перадала ў батальён каардынаты цэлі для абстрэлу. Арганізатарам забойства расійскіх журналістаў называецца камандзір батальёна «Айдар» Сяргей Мельнічук.
Пазней Саўчанка, паводле версіі следства, «незаконна перасекла расійскую мяжу» і «была затрыманая ў Варонежскай вобласці». Ад ліпеня 2014 года Саўчанка ўтрымліваецца ў расійскім СІЗА.