Былыя палітвязні: «Трэба быць упартымі, вернымі нашым ідэалам»

Словы ўдзячнасці кожнаму беларусу змясцілі на сваіх рэсурсах былыя зняволеныя, якія аб'ядналіся ў ініцыятыве «Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі». Гэта відавочна адносіцца і да вас.

Фота: Павел Хадзінскі

Фота: Павел Хадзінскі

Былыя палітвязні зычаць:

Шаноўныя беларусы.

Віншуем вас з Новым годам! 

Наш час спыніўся, мы ўсе загадваем адно і тое ж жаданне ў навагоднюю ноч і спадзяемся, што яно спраўдзіцца.

Мы памятаем сяброў, якія застаюцца за кратамі, і тых, хто аддаў жыццё ў турмах ці ва ўкраінскіх акопах. 

Мы стаміліся, але ж у нас няма іншага шляху, як ісці наперад, змагацца з рэжымам. 

Праз пакуты нараджаецца нацыя i тая краіна, аб якой мы марым.

Мы дзякуем праваабаронцам, ініцыятывам, дыяспарам, фондам.

Мы дзякуем за меддапамогу, за магчымасць рэабілітацыі, прадуктовыя кошыкі, адукацыйную, моўную, юрыдычную падтрымку.

Мы дзякуем усім, хто данаціў, хто пісаў лісты, дасылаў пасылкі, прыносіў перадачы,  хто перажываў разам з намі ці падтрымліваў на адлегласці. Вы падаравалі хвіліны радасці і рабілі наш шлях лягчэйшым. Мы дзякуем вам і шчыра жадаем вам гармоніі, міру і любові.

Мы разам — магутная  сіла.

Трэба быць упартымі, вернымі нашым ідэалам, дамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. 

Жадаем моцы, паразумення, адзінства і цярпення.

Жыве Беларусь!