Ціханоўская пракаментавала магчымую адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сірыю

Святлана Ціханоўская пракаментавала магчымую адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сірыю — праект, які ўзгадняюць Масква і Мінск.

photo_2021_05_27_15_21_59.jpg


«Лукашэнка расплачваецца [з Расіяй] суверэнітэтам Беларусі за падтрымку, якую ён атрымаў у 2020 годзе і якая дапамагла яму застацца ва ўладзе», — сказала Ціханоўская ў каментары АР.
Палітык падкрэсліла, што такі крок парушае Канстытуцыю РБ і супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі. У іншым каментары яна нагадвае пра нейтралітэт Беларусі. «Беларусы не павінны ваяваць за мяжой», — заявіла Святлана Ціханоўская. Яна нагадала пра нелегітымнасць Аляксандра Лукашэнкі і яго дзеянні, якія асуджае Захад.
Расія збіраецца падпісаць з Беларуссю пагадненне аб супрацоўніцтве ў «аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі». Дакумент прадугледжвае «накіраванне беларускага вайсковага кантынгенту» (да 200 чалавек). Праўда, падкрэсліваецца, што беларусы будуць «па-за зонай баявых дзеянняў».
Паводле «Еўрарадыё».