Лукашэнка пра адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сірыю: гэта фэйк
Аляксандр Лукашэнка пракамэнтаваў магчымую адпраўку ў Сірыю беларускіх вайскоўцаў. Навіна аб даручэнні прэм'ер-міністра Расеі Міхаіла Мишустина аб перамовах і падпісанні адпаведнага пагаднення з'явілася ўчора. Лукашэнка назваў яе фэйкам. Па яго словах, у Сірыю могуць паехаць ваенныя лекары, калі захочуць.
— Учора чарговы фэйк, што нібыта расійскі ўрад прыняў пастанову ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной. Вы разумееце, што па цяперашніх законах гэта немагчыма без прэзідэнта. Але я нікога туды не пасылаў. Адзінае, пра што ішла гаворка, даўно-даўно яна ідзе, сірыйскі кіраўнік, урад Сірыі папрасілі нас лекарамі дапамагчы. Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых лекараў, перш за ўсё вайскоўцаў, яны паедуць. Але не цяпер. Таму што у нас сваіх праблем вышэй даху. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася. Грып у Качанавай і Кухарава хвастае ў Мінску злева направа. Таму ў гэтай сітуацыі мы нават лекарамі не можам дапамагчы сірыйцам. Хоць там ужо актыўных баявых дзеянняў не вядзецца, але тым не менш, — сказаў Лукашэнка, перадае reform.by са спасылкай на яго прэс-службу.