Цішчанка: Беларусы могуць сутыкнуцца з праблемамі пры перасячэнні расійскай мяжы

З новаўвядзеннямі ў памежнай зоне Расіі на мяжы з Беларуссю могуць сутыкнуцца як нашы суайчыннікі, якія заехалі на тэрыторыю РФ, так і грамадзяне трэціх краін.

miazha_3.jpg

Такое меркаванне  выказаў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка.
Як паведамлялася раней, Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Адпаведныя загады падпісаў дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расіі Аляксандр Бортнікаў. Дакументы датаваныя 29 снежня 2016 года, а на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ абнародаваныя 27 студзеня 2017 года.
У СМІ з'явіліся версіі, што новаўвядзенне звязане з тым, што Беларусь увяла пяцідзённы бязвізавы ўезд для замежнікаў з 80 дзяржаваў. Цішчанка звярнуў увагу на тое, што рашэнне расійскіх памежнікаў было прынятае амаль за два тыдні да ўказа кіраўніка Беларусі.
На думку эксперта, Расія такім чынам стварае буфер для нелегальнай міграцыі. Пры гэтым Цішчанка падкрэсліў, што раней Беларусь ўвяла рэжым прымежных тэрыторый для прафілактычнай дзейнасці на іх органаў унутраных спраў і памежнай службы, але рэжым памежнай зоны — гэта значна больш сур'ёзна.
Паводле Еўрарадыё