Да Міколы Дзядка прыйшла міліцыя з «аглядам»
У кватэры, дзе зарэгістраваны журналіст "Новага часу" Мікола Дзядок,
праваахоўнікі зладзілі агляд. Гэта адбылося 3 жніўня каля 21.00. Самога Дзядка ў той час не было дома, прысутнічала ягоная маці.

Як паведамляе Белсат са спасылкай на старонку Дзядка ў Facebook гэта быў участковы міліцыянт і разам з ім яшчэ адна супрацоўніца міліцыі. Падстава для дзеянняў сілавікоў – пастанова пракурора Крупскага раёну аб неабходнасці правядзення агляду ў кватэры анархіста.
– распавёў Дзядок у Facebook.
Мікола Дзядок у каментары belsat.eu паведаміў, што раней як мінімум у пяці ягоных паплечнікаў прайшлі аналагічныя агляды.
– сказаў Дзядок.
Нагадаем, 30 чэрвеня Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (СОБР) і ГУБАЗіК з выкарыстаннем зброі разагнаў сустрэчу анархістаў пад Крупкамі. Анархістаў паклалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях. Гэтак іх трымалі амаль 6 гадзінаў пад дажджом, піць і есці не давалі, дзяўчын не пускалі ў прыбіральню.