На працягу года даручана не спаганяць падатак на дармаедства

Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор.

balloon_happiness.jpg


Дадзенае рашэнне сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны агучыў кіраўнік дзяржавы.
«На працягу сакавіка, калі трэба, нам трэба падкарэктаваць гэты дэкрэт. Але дэкрэт адмяняцца не будзе. Перадайце перш за ўсё чыноўнікам, што ён будзе выконвацца з тымі карэкціроўкамі, пра якія я сказаў», —
 заявіў ён.
Паводле яго слоў, гэты дэкрэт не з'яўляецца эканамічным і фінансавым. Разам з тым кіраўнік дзяржавы канстатаваў агіднае і безадказнае выкананне дэкрэта з боку адказных чыноўнікаў. Да 1 красавіка даручана і вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта №3.
У выніку агучанае наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць ў рамках дэкрэта №3 збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы. «Хто аплаціў ў 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017 года, калі ён не будзе працаваць. Калі ён паступіць на працу, мы з бюджэту па яго патрабаванню вернем гэтыя грошы», — распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.
Паводле БелТА