«Дэманстратыўна ажыццяўляў нанясенне ўдараў у звон»
Старшыня «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч атрымаў 40 базавых штрафу за «Ноч расстраляных паэтаў».
![Дзяніс Урбановіч Дзяніс Урбановіч](/img/v1/images/rasijskaja_ambasada_dzijana_seradzjuk__2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс Урбановіч
Актывіст варты абароны Курапатаў і старшыня «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч атрымаў пастанову суда Лагойскага раёна, з якой вынікае, што ён аштрафаваны на 40 базавых велічынь (980 рублёў).
![48389855_2156044384711640_1785279349302231040_n_logo.jpg 48389855_2156044384711640_1785279349302231040_n_logo.jpg](/img/v1/images/48389855_2156044384711640_1785279349302231040_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У дакуменце сказана, што Урбановіч 29 кастрычніка 2018 года з 20.00 да 23.50 гадзін, знаходзячыся блізу падземнага пераходу, што вядзе да ўрочышча Курапаты, парушыў арт. 10 закона «Аб масавых мерапрыемствах». Парушэнне выразілася ў актыўным удзеле Урбановіча ў складзе групы грамадзян у пікетаванні без дазволу Мінрайвыканкама «з мэтай публічнага выказвання свайго стаўлення да функцыявання рэстарану «Поедем, поедим» і палітычных рэпрэсій 1930—40 гг., дзе дэманстратыўна ажыццяўляў нанясенне ўдараў у звон».