Для галасавання на рэферэндуме ўтворана 5510 участкаў

Для галасавання на рэферэндуме ў Беларусі ўтворана 5510 участкаў, паведамляе прэс-служба ЦВК.

1575560319_112_0_2841_2047_1920x0_80_0_0_25481e5d1d00d71d166abad6244d3e9d.jpg


Іх колькасць, як піша REFORM.by, размеркавалася па рэгіёнах наступным чынам:

  • 977 ў Гомельскай вобласці;
  • 929 у Мінскай;
  • 883 у Брэсцкай;
  • 714 у Віцебскай;
  • 707 у Магілёўскай;
  • 608 у Гродзенскай;
  • 692 ў Мінску.

217 з іх знаходзяцца ў санаторыях, прафілакторыях, бальніцах і іншых лячэбна-прафілактычных установах, і 12 — у воінскіх часцях.

Пасля ўтварэння ўчасткаў пачынаецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па рэферэндуме. У кожную з камісій увойдуць ад 5 да 19 чалавек.

Таксама сёння стала вядома, што ўлады абмяжуюць колькасць назіральнікаў на ўчастках для галасавання.