Грамадскі актывіст Максім Вінярскі сустрэне Новы год за кратамі
Затрыманы ўчора актывіст Максім Вінярскі атрымаў на судзе 15 сутак і выйдзе на волю толькі 2 студзеня наступнага года. Аб гэтым паведаміў Павел Севярынец у сваім фэйсбуку.

Фота Арцёма Лявы
Сваякі паспелі перадаць Максіму Вінярскаму перадачу. Паведамляецца і аб тым, што актывіст Яўген Афнагель таксама атрымаў 15 сутак.
Нагадаем, Севярынец таксама быў затрыманы ўчора каля дому АМАПам, асуджаны на 15 сутак арышту і вызвалены на невядомы тэрмін.
«Гэта супярэчлівы сігналі, які характарызуе позняга Лукашэнку. Ён імкнецца адным махам даць адразу некалькі сігналаў — еўрапейцам, расейцам, беларусам. Расейцам сігнал — што мы трымаем сваю кіпцюрастую лапу на нацыяналістах. Сігнал Еўропе — палітыка затрымалі, папярэдзілі, суткі ёсць, але ён на свабодзе. А беларусам сігнал — 20-га прыходзьце на Плошчу», — пракаментаваў сітуацыю Севярынец.
Чытайце таксама: