Хронікі рэпрэсій за 26 верасня: 11 новых палітвязняў і затрыманне за абразу чалавека з шаўронам «Вагнера»

З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 26 верасня. 

hroniki_cihaha_pratestu___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_27_kastrycznika__17__logo_logo.jpg
  • У Беларусі — яшчэ 11 новых палітвязняў

Гэта Яўген Шышкаў, Ігар Шкіраў, Руслан Глушанок, Дзмітрый Сямак, Аляксандр Ніканаў, Аляксандр Юшкевіч, Сняжана Амосава, Святлана Кароль, Ігар Папоў, Андрэй Матузаў, Анжэла Сікорская.

Усе палітвязні затрыманыя за абразу ці паклёп на прадстаўніка ўлады і Лукашэнку, пагрозу гвалту на адрас службовых асобаў і сілавікоў, “знявагу дзяржаўных сімвалаў”, за перадачу даных тэлеграм-каналу.

  • Несапраўднае мінаванне

У паліцыю Варшавы паступіў званок пра мінаванне Беларускага дома, дзе адкрываецца выстава, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

Паліцыя прыехала перад пачаткам мерапрыемства. Поўная эвакуацыя не праводзілася. Прайшла праверка — пагроза не пацвердзілася.

Праваабаронцы заявілі, што лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. І запатрабавалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.


  • ГУБАЗіК затрымаў выкладчыка БДУІР

На «палонным відэа» затрыманы кажа, што адміністраваў універсітэцкі чат і нібыта напісаў каля 15 тысяч паведамленняў, «накіраваных на падтрымку пратэсных настрояў».

Паводле якога менавіта артыкула затрымалі выкладчыка, не паведамляецца.


  • Сілавікі затрымалі беларуса, які напісаў у фэйкавы чат-бот палка імя Кастуся Каліноўскага

На «палонным відэа» хлопец кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а пасля вырашыў напісаць у чат-бот палка Каліноўскага. Праз некаторы час яму патэлефанавалі і прапанавалі прыехаць у Віцебск, бо там нібыта «будзе кропка на адпраўку ў полк». Пасля гэтага да хлопца — калі верыць таму, што ён кажа на відэа, — прыехалі міліцыянты і затрымалі.

У чым менавіта абвінавацілі затрыманага і дзе ён цяпер, не вядома.

  • Беларус на пошце нібыта абразіў чалавека з шаўронам «ПВК Вагнер» — той паскрадзіўся ГУБАЗіКу

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што на пошце ўбачыў чалавека з сімволікай «Вагнэра» і чырвона-зялёным сцягам — і нібыта пачаў здымаць яго на тэлефон і абразіў.

Чалавек з шаўронам паскардзіўся ў чат-бот сілавікоў — мужчыну затрымалі.

На «палонным відэа» затрыманы кажа, што на пошце ўбачыў чалавека з сімволікай «Вагнера» і чырвона-зялёным сцягам — і нібыта пачаў здымаць яго на тэлефон і абразіў. Чалавек з шаўронам паскардзіўся ў чат-бот сілавікоў — і мужчыну затрымалі.