Рабэрта Касануэва, затрыманы за пратэсты-2020, адстаяў сваё права застацца ў Еўропе

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты 2020 года, выйграў суд і застаецца ў Еўропе. На Кубе яму пагражаў рэальны турэмны тэрмін.

9de7a37b_acd5_410f_8a49_6914ee065912_w1023_r1_s.jpg

Дызайнера Рабэрта Вальдэса Касануэву затрымалі падчас беларускіх пратэстаў, 8 лістапада 2020 года. Беларускія ўлады адмовіліся працягнуць Рабэрта від на жыхарства і замест таго, каб выпусціць кубінца на волю праз 15 сутак, яго год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расію. 

Рабэрта прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае, і адмовіў у выдачы ВНЖ.

Касануэва вырашыў абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі. Сёння стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Раберта Касануэвы.

— Адчуванне, што жыццё працягваецца, падарожжа трывае. Засталося дачакацца ўсіх патрэбных дакументаў. Дзякуй вялізарны ўсім за падтрымку і дапамогу, сябры! Я шчаслівы, што вы ў мяне ёсць, усе вы!

Праваабаронца Андрэй Стрыжакадзначыў: «Мы добра разумеем, што Літва дбае пра сваю бяспеку. Але перавага дэмакратыі ў тым, што калі ты нязгодны, то магчыма аспрэчыць рашэнне Дэпартамента міграцыі ў судзе. Парада для ўсіх беларусаў — карыстайцеся перавагамі дэмакратыі і ідзіце ў суд».

Глядзіце таксама

Нагадаем, як пісаў «НЧ», Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, тут у яго была сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе па-руску. Працаваў графічным дызайнерам. Яго затрымалі ў 2020 годзе пасля ўдзелу ў маршы. Больш за год ён правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. А 10 снежня 2021 года яго выслалі з Беларусі. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расію: у дакуменце, які яму далі, у кубінца высылка з Беларусі на 3 гады. Андрэй Стрыжак дапамог кубінцу трапіць у Літву, таму што Расія не была для Рабэрта бяспечнай краінай.


Глядзіце таксама