Японія незадаволеная размяшчэннем на Курылах расійскай дывізіі

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, выступаючы ў сераду ў Дзяржаўнай думе, заявіў, што ў гэтым годзе плануецца скончыць размяшчэнне трох дывізій на заходняй і паўднёва-заходняй мяжы, а таксама дывізіі на Курылах.

У сувязі з гэтым японскі ўрад накіраваў расійскаму боку пратэст з нагоды гэтага рашэння.

«Гэта ідзе насуперак з пазіцыяй нашай дзяржавы», — заявіў у паведамленні генеральны сакратар японскага ўрада Ёсіхідэ Суга.

Японія прэтэндуе на паўднёвыя выспы Курыльскай грады — Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і архіпелаг Хабамаі. Перадачу ёй гэтых выспаў Японія паставіла умовай заключэння мірнай дамовы з Расіяй, якая пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны так і не была падпісаная.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: