Парашэнка папярэдзіў Беларусь аб магчымых «неспадзяванках» з боку Расіі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка канстатаваў ўзмацненне ціску Крамля на ўладу Беларусі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў ходзе аператыўных збораў ВСУ ў сераду ў Кіеве, перадае тэлеканал «112 Украіна».

Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі

Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі


Парашэнка адзначыў, што атрымаў гарантыі ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі таго, што з боку Беларусі не будзе агрэсіі ў адрас Украіны. Але, паводле яго слоў, у дадзены момант «Крэмль узмацняе ціск на Беларусь».

«Упэўнены, што прэзідэнт Лукашэнка не дазволіць, пра што ён мне неаднаразова казаў, выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для недружалюбных дзеянняў у адносінах да нас. Дарэчы, нядаўна ён забараніў выкарыстоўваць фэйкавыя паперкі як дакументы для падарожжаў на тэрыторыі Беларусі (гаворка ідзе пра пашпарты самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР)», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Парашэнка параіў Беларусі і Прыбалтыцы баяцца за сваю бяспеку.

«Зыходзячы з вопыту раіў бы Беларусі і краінам Балтыі быць гатовымі да любых сюрпрызаў з боку Масквы. Агрэсіўная палітыка, якую вядзе Крэмль, накіраваная на змену геапалітычнага ландшафту ўсяго еўрапейскага кантынента», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Паводле tut.by